Разглядаецца каля 280 адміністрацыйных спраў аб удзеле непаўналетніх у несанкцыянаваных мітынгах, заявіў 24 верасня намеснік прэм'ер-міністр Ігар Петрышэнка на пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, перадае прэс-служба ўрада, піша tut.by.
- На разглядзе парадку 280 адміністрацыйных спраў па парушэнні непаўналетнімі правілаў паводзінаў і ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах. Адпаведна, іх законныя прадстаўнікі запрашаюцца на камісіі па справах непаўналетніх і прымаюцца адпаведныя меры, – заявіў Петрышэнка.
Паводле яго слоў, на відэа зафіксавана, што «каля 20 бацькоў свядома прыцягнулі на несанкцыянаваныя акцыі 25 дзяцей».
ав