Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

TUT.BY можа страціць статус СМІ па іску Мінінфарма

26.09.2020 09:12
Міністэрства інфармацыі звярнулася ў суд з пазовам аб спыненні выпуску сеткавага выдання TUT.BY.
.
.tut.by

Гэта азначае, што па рашэнні суда TUT.BY можа страціць статус сродкі масавай інфармацыі, аднак зможа працягнуць сваю працу ў якасці інтэрнэт-рэсурсу без статусу СМІ.

У адпаведнасці з дзеючай рэдакцыяй закона аб СМІ рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсу ў якасці сеткавага выдання носіць добраахвотны характар. Статус СМІ дае некаторыя перавагі, у прыватнасці, магчымасць на законных падставах прысутнічаць у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у раёнах узброеных канфліктаў ці надзвычайных сітуацый, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю.

Паседжанне прызначанае на 8 кастрычніка ў Эканамічным судзе горада Мінска.

Падставай для прад'яўлення пазову зʼявіліся раней вынесеныя папярэджанні Міністэрства інфармацыі.
Пачынаючы з 7 жніўня 2020 года TUT.BY атрымаў чатыры папярэджанні. Прэтэнзіі ад ведамства прыйшлі пасля матэрыялаў «У сем разоў больш выбаршчыкаў і «таемныя» пратаколы. Якія парушэнні ўбачылі назіральнікі і што сказаў ЦВК?», «Камітэт дзяржкантролю зможа выплаціць буйныя прэміі работнікам, якія праявяць сябе ў рэзанансных справах», «Да рэдактара TUT.BY прыйшлі сілавікі. На яе дачку завялі справу аб масавых беспарадках» і «Беларуская мытня папрасіла пацвердзіць, што ў «Гары Потэра» няма заклікаў да звяржэння ўлады».

Сеткавае выданне TUT.BY было зарэгістравана ў студзені 2019 года, да гэтага з моманту заснавання ў 2000 годзе TUT.BY працаваў без статусу СМІ.

Пакуль юрысты кампаніі вывучаюць атрыманыя дакументы.

ав