Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч выйшаў на свабоду

26.09.2020 11:02
3 верасня яго затрымалі па падазрэнні ў паклёпе.
Ягор Марціновічфота: Наша Ніва

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч выйшаў на свабоду пасля трох сутак арышту. 23 верасня яго затрымалі па падазрэнні ў паклёпе.

Ягор Марціновіч расказаў «Нашай Ніве» аб чым цікавіліся следчыя:

-У мяне сумленне максімальна чыстае. Ад аперупаўнаважанага з Упраўлення бяспекі МУС, і такія ж пытанні мне задаваў сукамернік Міша, галоўнае было: чаму вы не з’яжджаеце з Беларусі, там за мяжой лепш жыць. Чаму вы не хочаце адправіцца ўслед за Ціханоўскай.

Сама справа заведзеная, імаверна, праз апублікаваны на сайце «Нашай Нівы» матэрыял, у якім дыджэй Улад Сакалоўскі сцвярджае, што ў карцары на Акрэсціна яго біў чалавек, падобны да намесніка міністра ўнутраных спраў Барсукова. Барсукоў па справе праходзіць пацярпелым.

ав