Беларуская асацыяцыя журналістаў і рэдакцыі беларускіх СМІ выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі адклікаць пазоў супраць TUT.BY і спыніць ціск на прэсу, кажа Вольга Хвоін з БАЖ.
- Салідарнасць паміж калегамі цяпер назіраецца, безумоўна, вялікая. Пытанне, ці міністэрства інфармацыі пачуе наш зварот? Мы спадзяемся, што яны пачуюць голас дзясяткаў журналістаў, якія падпісаліся пад зваротам.
Сёння на 13 сутак пасадзілі Уладзіміра Лапцэвіча, пад пагрозай арышту знаходзяцца адразу некалькі журналістаў 6tv.by. На волю выйшаў галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Магілёўскі рэгіён» Зміцер Салаўёў
юл