Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі прайшлі традыцыйныя студэнцкія пратэсты

01.10.2020 18:34
Пратэставалі на знак салідарнасціз затырманымі калегамі навучэнцы шэрагу ВНУ з усёй Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Калі 4 корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі ды радыёэлектронікі навучэнцы зладзілі сядзячую акцыю. Яны выйшла вельмі маштабнай, далучылася шмат студэнтаў, якія выгуквалі: «Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго!».

Пратэставаць выйшлі таксама студэнты лінгвістычнага ўніверсітэту, навучэнцы БДУ, БНТУ, Акадэміі мастацтваў ды іншых навучальных устаноў. На пратэст выйшлі і віцебскія студэнты і мазырскія. Беларускія студэнты гатовыя пратэставаць да перамогі, кажа Дар’я Рублеўская з Задзіночання беларускіх студэнтаў.

- Студэнцтва – гэта той лакаматыў у грамадстве, які кожны дзень выходзіць на акцыі. Студэнцкія пратэсты змяняюць формы і фарматы. Цяпер новая хваля акцыяй салідарнасці. Студэнты бачаць, як беспрынцыпова хапаюць ды арыштоўваюць іх сяброў.

Каб перадухіліць далейшыя студэнцкія акцыі пратэсту перад уваходамі ў беларускія ВНУ сталі дзяжурыць міліцыянты. Пракуратура запыты ва ўсе навучальныя ўстановы Мінску з патрабаваннем адсочваць вулічныя пратэсты, і чаты ў сацсетках і тэлеграм-каналах.

Збор такой інфармацыі ўстановамі адукацыі не мае пад сабой ніякай законнай асновы. Школы і каледжы павінны вучыць, а не займацца палітычным сачэннем і рэпрэсіямі.

юл