Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская заклікала беларусаў засведчыць гвалт

01.10.2020 19:02
З парушэннямі праваоў грамадзян у Беларусі пачаў працаваць Маскоўскі механізм АБСЕ.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Гэта значыць, што міжнародныя эксперты збіраюць інфармацыю аб усіх пагрозах жыцця і свабодзе беларусаў. Гэта вельмі важны механізм, кажа старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

- Гэта будзе ацэнкай сітуацыі ў Беларусі за апошні перыяд з боку міжнародных экспертаў. Цяпер яны збіраюць факт з розных крыніцаў – гэта добра, у іх будзе агульнае ўяўленне. Мы таксама дамо матэрыялы, які тычацца масавых катаванняў, збіцця людзей, парушэння элементарных правоў. Гэта вельмі сурʼёзныя маяк для адносін з беларускімі ўладамі на наступныя гады для ўсіх краін, якія зʼяўляюцца сябрамі АБСЕ.

Эксперты АБСЕ заклікаюць усіх, хто мае сведчанні гвалту над беларусамі, адпраўляць іх на афіцыйны адрас moscowmechanism2020@odihr.pl. Імёны ахвяраў не трапяць у публічны доступ.

юл