Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Настаўнікі занепакоеныя рэпрэсіямі супраць моладзі

02.10.2020 10:26
За апошнія дні міліцыя пачала часцей затрымліваць студэнтаў і навучэнцаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

Так за верасень затрымана ўжо некалькі дзясяткаў студэнтаў. У Гомлі ўжо другі месяц у СІЗА трымаюць 16-гадовага Мікіту Залатарова. Падлетка абвінавачваюць у хуліганстве. Бацькі кажуць, што іх сына катуюць у міліцыі.

Цяпер пракуратура пачала рассылаць у навучальныя ўстановы Мінску запыты з патрабаваннем адсочваць пратэставую актыўнасць моладзь, як на вуліцах, так і ў сацсетках і тэлеграм-каналах.

Улады свядома вядуць палітыкі пакарання моладзі, кажа Тамара Мацкевіч з Таварыства беларускай школы.

- Школа разглядаецца дзяржавай, не як установа адукацыі, а як установы абслугоўвання рэжыму. Таму яны такім і метадамі хочуць пазбавіцца ад іншадумцаў у школах. Цяпер дадаткова пачаліся паляванні на маладых хлопцаў і дзяўчат, якім даюць па 13-15 сутак. Яны сядзяць у холадзе, інфекцыях, каб папсаваць ім рэпрадуктыўнае здароўе. Пачалося фізічнае знішчэнне моладзі.

Спецыялістка зазначае, што ціск на моладзь незаконны. Школа павінна навучаць, а не займацца палітычным сачэннем і рэпрэсіямі.

юл