Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі пачаў аднаўляцца самвыдат, асабліва на мясцовым узроўні

02.10.2020 11:02
Жыхары розных гарадоў, апошні прыклад – гэта Рэчыца і Гродна, пачалі друкаваць свае газеты, дзе пішуць праўду пра пратэсты, суды і Лукашэнку.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by PDPics from Pixabay/CC0

Гэта звязана з абмежаваннямі, накладзенымі ўладамі на інтэрнэт, і з жаданнем данесці інфармацыю да суседзяў, кажа медыя-аглядальнік Паўлюк Быкоўскі.

- Інтэрнэт з большага працуе, адключэнні былі часовыя. Проста людзі раптам заўважылі, што іх блізкія, суседзі, жывуць у зусім іншай інфармацыйнай прасторы. Яны хочуць да іх дагрукацца. Выступіць па тэлебачанні яны ня могуць, а газета – гэта тое, што можна заўсёды ўкінуць у паштовую скрыню. Адсюль выпуск газет, улётак і г.д..

Самвыдат – быў распаўсюджаны ў савецкія часы. Развіццё інтэрнэту зрабіла яго непатрэбным. Цяпер у Беларусі аднаўляюцца забытыя формы.

юл