Амбасада Італіі ў Мінску зладзіла акцыю «Не гвалту», якую правялі паслы Еўразвязу і іншых дэмакратычных краінаў у Беларусі. Дыпламаты нагадалі пра запавет Магатмы Гандзі: «Негвалтоўнасць – гэта зброя моцных».
Палітолаг Андрэй Фёдараў лічыць, што гэтая дэманстрацыя напэўна была заўважана ўладамі Беларусі, але крокаў насустрач заклікам амбасадараў не было і не будзе.
- Цяпер ужо абсалютна відавочна, што адносіны з Еўрапейскі Звязам сапсаваныя вельмі моцна і адназначна, што сапсаваныя на доўга. А ў такіх абставінах, ці патрэбны тут беларускаму рэжыму амбасадары? Усё магчыма. Сённяшні стан беларускага рэжыму такі, што ён можа пайсці на абсалютна любыя і вельмі рэзкія крокі.
Цяпер беларускі рэжым пачынае прымаць вельмі рэзкія рашэнні і можа распаўсюдзіць сцэнар адносін з ЗША (12 гадоў не было ў Беларусі пасла ЗША) з мінулага на іншыя краіны.
яс