Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гомлі беларуская міліцыя ў чарговы раз правяла абсурднае затрыманне

03.10.2020 13:05
Жанчыны ў чырвонай вопратцы ўскладалі белыя і чырвоныя кветкі да помніка Ірыны Паскевіч.
.
. https://gomel.today/rus/news/gomel-18425/

Учора 5 жанчын ускладалі кветкі да помніка дабрачынніцы ХІХ ст княгіні Варшаўскай Ірыны Паскевіч. Калі жанчыны фатаграфаваліся, з'явіліся сілавікі і затрымалі іх. Сярод затрыманых была актывістка, сябра Каардынацыйнага савету Святлана Кароль.

Жанчыны былі без сімволікі, але ў чырвонай вопратцы і ўскладалі белыя і чырвоныя кветкі. Літаральна праз пяць хвілін, як жанчыны падышлі да помніка, прыехалі тры аўтобусы з сілавікамі.

Жанчын затрымлівалі 9 супрацоўнікаў АМАПа, пасля чаго даставілі іх у РАУС Цэнтральнага раёна Гомля і пратрымалі 11 гадзін. Адну з іх хуткая забрала ў шпіталь.
Праваабаронца Леанід Судаленка падкрэслівае, што ў Беларусі без пратакола могуць затрымаць толькі на тры гадзіны.

- Напэўна будуць пратаколы. Зразумела, што паводле беларускага заканадаўства, за ўскладанне кветак, як бы няма, адказнасці. Але ім маглі напісаць, што яны арганізавалі несанкцыянаваны пікет. Хіба ў гэтым іх абвінавацяць. Тады ім напішуць артыкул 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу, што азначае сурʼёзную адказнасць.

Жанчынам пагражае да 15 сутак арышту ці да 50 базавых велічынь, гэта некалькі сярэдніх месячных заробкаў у Беларусі.

яс