Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гомлі затрымалі галоўнага рэдактара «Моцных Навін»

03.10.2020 16:31
У доме Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі, прайшоў ператрус, канфіскавана тэхніка.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Гомлі 3 кастрычніка затрымалі галоўнага рэдактара «Моцных Навін» Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі. У іх доме прайшоў ператрус, паведамляе gomel.today.

Як паведаміла маці Дзяніса, з хаты забралі ўсю тэхніку, а іх адвезьлі ў РАУС. Сувязі з імі няма. Дома засталіся непаўналетнія дзеці.

Галоўнага рэдактара «Моцных новостей» Ганну Якштас і карэспандэнта выдання Дзяніса Якштас абвінавачваюць па адміністрацыйным артыкуле. Па якой менавіта нам паведаміць адмовіліся.

Яны знаходзяцца ў Савецкім РАУС Гомля. Абодва застаюцца пад вартай да суда.

аз