Жыхары гораду баяцца масава збірацца ў шэсці і мітынгі, таму больш папулярнай з’явай тут сталі сустрэчы жыхароў мікрараёнаў і двароў. Пасля такіх сустрэч у межах гораду і раёну з’яўляюцца бел-чыровона-белыя расфарбоўкі розных аб’ектаў – агароджаў, аўтобусных прыпынкаў, асфальту.
Некаторых міліцыянеры затрымліваюць з пакетамі са стужачкамі або фарбай, у такіх выпадках складаюць пратаколы за шкоду добраўпарадкаванню.
Гараджане збіраюцца ў знак падтрымкі на суды па палітычных справах. Тым, хто атрымлівае штрафы, звычайна за некалькі дзён збіраюць патрэбную суму, каб яго пагасіць.
Вуліца стрыт-фуда стала адзіным бяспечным месцам масавага збору гараджанаў. Цяпер тут збіраюць канцэрты раз або два разы на тыдзень. Выступаюць як мясцовыя, так і мінскія музыканты – РСП, Нагуаль, Рэха і іншыя. Сёння тут адбыўся канцэрт мясцовай спявачкі Алесі Агінскай. Напрыканцы яго міліцыянеры спыталіся, хто арганізатар і папрасілі завяршаць.
Юлія Жылка