Расійскія грамадскія арганізацыі і рухі падтрымалі беларусаў у іх барацьбе. Падпісанты звароту адзначаюць, што «з жахам і болем адчуваюць сваё бяссілле, немагчымасць дапамагчы» беларусам, выдатна разумеюць недастатковасць усіх сваіх намаганняў, і што цяпер «менавіта гэтае пачуццё – сапраўдная прычына маўчання многіх расяянаў: нам сорамна за сваё бяссілле». Пад зваротам таксама стаіць стаіць подпіс сустаршыні Маскоўскай Хельсінскай групы Валера Баршчова:
-Ідзе працэс, які салідарызуе ўсе дэмакратычныя сілы. Беларусы сталі ініцыятарамі зменаў, а расійскія дэмакратычныя сілы выказалі сваю салідарнасць з імі. Без сумневу рэжым ужо асуджаны на падзенне, ён даўжэй за два гады не пратрымаецца. Беларускі працэс паказаў, што Лукашэнка – палітычны труп. І ў гэтым сэнсе беларусы ўжо здабылі перамогу.
Зварот да Беларусаў падпісалі 102 расійсіх грамадзянскіх рухаў і арганізацыяў, у прыватнасці, кіраўнікі і чальцы ПАРНАС, Мемарыялу ды многіх іншых.
эж