Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На новым тыдні Святлана Ціханоўскі правядзе рабочы візіт у Германію і Славакію

05.10.2020 07:38
У Берліне яна сустрэнецца з Ангелай Меркель і міністрам замежных спраў.
Святлана Ціханоўскаяфота: Тэлеграм-канал «Пул Першай»

У Берліне яна сустрэнецца з Ангелай Меркель і міністрам замежных спраў. Таксама Святлана Ціханоўская выступіць у Бундэстагу ў камітэце па міжнародных адносінах і камітэце па адносінах Еўразвязу. Яна правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі галоўных нямецкіх партый, а таксама сустрэнецца з беларускай дыяспарай. У Браціславе Ціханоўская наведае штогадовую міжнародную канферэнцыю Братыслаўскі форум Globsec.

Вынікамі сустрэч на вышэйшым узроўні, якія праводзіць Ціханоўская, сталі не толькі рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі, але і канкрэтныя прапановы па дапамозе Беларусі пасля новых выбараў, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Ціханоўскай.

ав