Нядзельны марш вызвалення палітзняволеных прайшоў у Віцебску. Супраць пратэстоўцаў ужылі слезацечны газ.
4 кастрычніка жыхары гораду прайшлі калонай па цэнтру Віцебска. Яшчэ да пачатку акцыі міліцыя затрымала Таццяну Севярынец. На яе склалі пратакол за марш 6 верасня. Таксама сілавікі актыўна затрымлівалі незалежных журналістаў пад рознымі падставамі: праверка дакументаў, усталяванне асобы, прафілактычная гутарка і г. д. Праз некаторы час, усіх журналістаў адпусцілі.
На Маскоўскім праспекце сілавікі ўжылі да дэманстрантаў слезацечны газ. Нягледзячы на гэта, калона працягвала рух. Некалькі чалавек затрымалі. На пачатку вуліцы Церашковай людзі разышліся малымі групамі. Дробныя акцыі пратэсту адбыліся ўвечары ва дварах і некаторых раёнах гораду.
Святаслаў Бруйко