Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дыяспара зрабіла праект INeedHelpBy: дапамагае дастаўкай прадуктаў пацярпелым у Беларусі

05.10.2020 12:20
Прымаюцца заяўкі на дапамогу, пасля памочнікі-валанцёры даставяць сям'і прадукты на два тыдні. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларуская дыяспара арганізавала праект INeedHelpBy. Ён аказвае дапамогу сем'ям пацярпелых з-за палітычных рэпрэсій: звольненых, тых, хто апынуўся ў зняволенні за  палітычныя погляды, пацярпеў падчас акцый, перадае Наша Ніва ў Тэлеграм-канале.

Прымаюцца заяўкі на дапамогу, пасля памочнікі-валанцёры даставяць сям'і прадукты на два тыдні. Праект дапамагае толькі прадуктамі, каб сем'ям не даводзілася эканоміць на ежы.

Прадукты аплачваюцца праз інтэрнэт і дастаўляюцца на дом сем'ям проста з крамаў. Такім чынам дапамаглі больш чым 200 сем'ям.

Калі патрэбная дапамога, то пішыце ў бот @INeedHelpBY_bot.

ав