Работнікі Мінскага завода колавых цягачоў запісалі відэазварот, дзе заклікалі ўлады спыніць гвалт і правесці сумленныя выбары.
«Амаль два месяцы народ Беларусі змагаецца за праўду. Хопіць пераследваць людзей, якія хочуць сумленных выбараў. Мы хочам, каб закон і справядлівасць перамаглі», - гаворыцца ў звароце. Мы хочам, каб у нашай рэспубліцы нашыя грамадзяне адчувалі сябе надзейна, бяспечна, пад абаронай. Не баяліся выходзіць на вуліцы. Не баяліся праваахоўных органаў. Ведалі, што іх голас пачуюць. Ведалі, што да іх на працу і да дому не прыйдуць па надуманым прычынам. Не пасадзяць у турму, не будуць пагражаць ім і іх блізкім.
Нагадаем, менавіта работнікі МКЗЦ асвісталі Лукашэнку, падчас яго візіту на завод.
ав