Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская фармуе палітычную каманду

06.10.2020 06:02
Сваім старэйшым палітычным дарадцам Святлана Ціханоўская абвясціла Аляксандра Дабравольскага, які ўваходзіць у кіраўніцтва АГП. 
Swiatłana Cichanouska
Swiatłana CichanouskaPAP/CTK Photo/Petr Kupec

Святлана Ціханоўская  заявіла, што падтрымлівае працу грамадскай Канстытуцыйнай камісіі, якая распрацоўвае змены і дапаўненні ў Канстытуцыю 1994 года. Старшыня камісіі — Мечыслаў Грыб, а каардынуе яе працу Анатоль Лябедзька. Абодва яны сталі прадстаўнікамі Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе.

Сваім старэйшым палітычным дарадцам Святлана Ціханоўская абвясціла Аляксандра Дабравольскага, які ўваходзіць у кіраўніцтва АГП. Ён з'яўляецца дырэктарам усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў. Дарадцам па міжнародных адносінах Ціханоўскай стаў Франак Вячорка — журналіст, аналітык Атлантычнай рады. 

Раней Ціханоўская абвясціла юрыста Гары Паганяйла сваім прадстаўніком па правах чалавека, а эканаміста Алеся Аляхновіча — прадстаўніком па эканамічных рэформах.

svaboda.org/эж