Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва адклікае свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый

05.10.2020 21:15
У Вільні яшчэ спадзяюцца, што ўдасца дамовіцца з Мінскам не скарачаць дыпламатычны персанал.
Сцяг ЛітвыFoto: Photo:jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літва ўсё ж адклікае свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый. Пра гэта ў Twitter паведаміў літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус. Ён адзначае, што рашэнне прынятае пасля абмеркавання сітуацыі з Бруселем і Варшавай. У Вільні яшчэ спадзяюцца, што ўдасца дамовіцца з Мінскам не скарачаць дыпламатычны персанал.

Як вядома, 2 кастрычніка МЗС нашай краіны паведаміў пра адкліканне беларускіх паслоў з Польшчы і Літвы для кансультацый (яны ўжо прыбылі ў Беларусь). Афіцыйны Мінск прапанаваў Варшаве і Вільні зрабіць тое самае. Літва аднак адклікаць амбасадара не хацела. Таксама ад амбасадаў Польшчы і Літвы ў Беларусі чакаюць істотнага скарачэння дыпламатаў.

Лінкявічус падкрэслівае, што часовае адкліканне амбасадара мусіць пасадзейнічаць "змяншэнню напружанасці" і "захаванню дыпламатычнага прадстаўніцтва на ўзроўні амбасадараў". "Калі мы і далей будзем атрымліваць патрабаванні аб значным скарачэнні колькасці дыпламатычнага персаналу ў Беларусі, то адкажам адпаведным чынам", — піша літоўскі міністр.

euroradio.fm/эж