У інтэрнэце апублікаваны відэазварот члена прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай. Зварот быў запісаны да яе арышту.
«Калі вы глядзіце гэта відэа, значыць, мяне арыштавалі», - кажа яна на самым пачатку.
Такімі словамі пачынае сваё выступленне палітык. У відэа, якое доўжыцца каля чатырох хвілін, Калеснікава заклікае беларусаў працягваць вулічныя пратэсты. Пры гэтым яна перакананая, што ўлада ад іх вар'яцее.
вс