Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У інтэрнатах БДЭУ адміністрацыя робіць налёты і шукае БЧБ-сімволіку

06.10.2020 22:11
Загадчыца інтэрнэта і выхавацель хадзілі па пакоях і шукалі ў студэнтаў нацыянальную сімволіку, заглядваючы ў розныя месцы, у тым ліку ў тумбачкі. 
    . 4  2020
Нацыянальная сімволіка на вуліцах Мінск. 4 кастрычніка 2020 годаPAP/EPA/STRINGER

У адным з інтэрнатаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ) сёння адміністрацыя здзейсніла налёт. Загадчыца інтэрнэта і выхавацель хадзілі па пакоях і шукалі ў студэнтаў нацыянальную сімволіку, у тым ліку бел-чырвона-белыя сцягі, заглядваючы ў розныя месцы, у тым ліку ў тумбачкі. Пра гэта паведаміла нам ананімная крыніца.

Акрамя таго, студэнтаў БДЭУ хочуць накіраваць на дыстанцыйнае навучанне. Афіцыйная прычына – эпідэмія каранавіруса, аднак неафіцыйна гаворыцца, што для таго, каб студэнты не прымалі ўдзелу ў мірных акцыях пратэсту.

вс