Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каардынацыйны савет рыхтуецца да правядзення Кангрэса беларусаў замежжа

07.10.2020 10:08
Прадстаўнікі Прэзідыума КС і беларускія дыяспары абмеркавалі рабочыя пытанні падрыхтоўкі Кангрэса беларусаў замежжа.
  a  .
Акцыя падтрымкі белaрусаў у Берліне.PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Члены Каардынацыйнага савета Павел Латушка і Вольга Кавалькова прынялі ўдзел у онляйн-сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дыяспараў зу ЗША, Германіі, Францыі, Ізраіля, Нідэрландаў, Нарвегіі, Аўстраліі і іншых краін, паведаміў Telegram-канал савета.

Прадстаўнікі Прэзідыума Каардынацыйнага савета і беларускія дыяспары абмеркавалі рабочыя пытанні падрыхтоўкі Кангрэса беларусаў замежжа.

Каардынацыйны савет і беларусы ўсяго свету ўпэўненыя ў неабходнасці расследавання ўсіх крымінальных злачынстваў у Беларусі, прыцягнення вінаватых да адказнасці, вызвалення ўсіх палітычных вязняў і правядзення ў краіне новых сумленных выбараў.

 аз