Сёння стала вядома, што паслы Латвіі і Эстоніі пакідаюць Беларусь у знак салідарнасці з кіраўнікамі дыпламатычных устаноў Польшчы і Літвы. Учора падобны крок здзейсніў пасол Германіі.
Нельга выключыць, што Мінск пакінуць таксама паслы іншых краін ЕС.
Нагадаем, 2 кастрычніка беларускі рэжым заклікаў Варшаву і Вільнюс абмежаваць колькасць дыпламатычнага персаналу пасольстваў у Мінск, а паслоў адклікаць на кансультацыі.
Наш аглядальнік Уладзімір Падгол мяркуе, што скарачэнне персаналу пасольстваў робіцца для таго, каб зменшыць эфектыўнасць працы дыпустаноў.
слухайце аўдыёфайл