Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паслы Латвіі і Эстоніі пакідаюць Беларусь

07.10.2020 10:19
Нельга выключыць, што Мінск пакінуць таксама паслы іншых краін ЕС.
Аўдыё
  • Уладзімір Падгол мяркуе, што скарачэнне персаналу пасольстваў робіцца для таго, каб зменшыць эфектыўнасць працы дыпустаноў
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння стала вядома, што паслы Латвіі і Эстоніі пакідаюць Беларусь у знак салідарнасці з кіраўнікамі дыпламатычных устаноў Польшчы і Літвы. Учора падобны крок здзейсніў пасол Германіі.

Нельга выключыць, што Мінск пакінуць таксама паслы іншых краін ЕС.

Нагадаем, 2 кастрычніка беларускі рэжым заклікаў Варшаву і Вільнюс абмежаваць колькасць дыпламатычнага персаналу пасольстваў у Мінск, а паслоў адклікаць на кансультацыі.

Наш аглядальнік Уладзімір Падгол мяркуе, што скарачэнне персаналу пасольстваў робіцца для таго, каб зменшыць эфектыўнасць працы дыпустаноў.

слухайце аўдыёфайл