Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская пракаментавала адкліканне дыпламатаў з Беларусі

07.10.2020 20:06
Латвія і Эстонія адклікалі сваіх паслоў у Беларусі для кансультацый. Гэта жэст салідарнасці з Польшчай і Літвой, якія прынялі такое рашэнне ў пачатку тыдня.
Святлана ЦіханоўскаяEPA/HAYOUNG JEON Dostawca: PAP/EPA.

«У апошнія два месяцы рэжым ясна даў зразумець, што не збіраецца мець зносіны з беларускім народам. Цяпер ён паказвае, што знешнепалітычныя адносіны будаваць таксама не збіраецца.

Рэжым выганяе дыпламатаў, абвінавачвае іншыя краіны ў фінансаванні пратэстаў, выдумляе міжнародныя тэлефонныя перамовы. Усе гэтыя дзеянні вядуць да перапынення адносін і кантрактаў з Беларуссю. Ён пагрузіўся ў знешнепалітычную блакаду, і спрабуе цягнуць за сабой усіх нас.

Але ў яго гэта не атрымаецца. Я маю зносіны з прадстаўнікамі краін ЕЗ - усе яны, у тым ліку Эмануэль Макрон і Ангела Меркель, выказваюць захапленне беларусамі і гатовыя рэальна падтрымліваць перамогу дэмакратыі ў нашай краіне. Яны ведаюць, што Беларусь - гэта не некалькі людзей, сілай і маніпуляцыямі ўтрымліваных ўладай. Беларусь - гэта народ, які ўжо зрабіў свой выбар і не адмовіцца ад яго», - напісала Святлана Ціханоўская у сваім телеграм- канале.

яс