Святлану Ціханоўскую ўнесьлі ў агульную базу вышуку саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі— паведаміла агенцтва Інтэрфакс.
Гэта азначае, што на Ціханоўскую ў Беларусі павінны былі завесці крымінальную справу і што яна будзе затрыманай, калі з'явіцца ці ў Расіі ці ў Беларусі.
Сама Ціханоўская даведалася аб гэтым ад журналістаў падчас візіту у Берлін. Гэтая інфармацыя была для яе нечаканасцю.
Палітык знаходзіцца ў базе вышуку МУС Расійскай Федэрацыі, але расійскія праваахоўныя органы крымінальнай справы супраць яе не распачыналі, паведамляе Інтэрфакс.
Жыхаркі Ліды, усе у масках з выявай твару Ціханоўскай і з бчб сцягамі, запісалі відэазварот беларускім следчым і іх расійскім калегам, якія ўнеслі яе ў вышук. "ЯМы -Свайтлана Ціханоўская. Я ў вышуку. Папробуй знайсці!" - выкрыкваюць жанчыны.
Жыхаркі Ліды запісалі відэазварот беларускім следчым і іх расійскім калегам, якія ўнеслі яе ў вышук.
Відэа змясціў тэлеграм канал НЕХТА.
яс