Па ўсім Мінску сёння стаялі ланцугі салідарнасці. Таксама ў Магілёве, Гродне, Новаполацку і іншых беларускіх гарадах.
У сталіцы студэнты Акадэміі мастацтваў (БДАМ) зноў выйшлі на акцыю салідарнасці пад сценамі сваёй навучальнай установы.
Навучэнцы БДУ факультэту Філасофіі і сацыяльных навук выйшлі з плакатамі “Тут забіваюць філасофію” і выклалі на прыступках прозвішчы звольненых выкладчыкаў.
У Мінску валанцёры дарылі кветкі ўдзельніцам ланцуга салідарнасці на Пушкінскай. Па праспекце Незалежнасці шпацыравалі дзяўчаты з бел-чырвона-белымі парасонамі.
Вечарам у Мінску ў многіх кропках гораду ладзіліся дваровыя канцэрты. Між іншым, жыхары Малінаўкі слухалі групу «Кое-хто", a для тых, хто сабраўся на Адоеўскага выступіла «Крамбамбуля».
яс