Пракуратура прад’явіла ім крымінальнае абвінавачванне па артыкулу 293 КК ("Масавыя беспарадкі") і па арт. 342 КК ("Групавыя дзенянні, груба прарушаючыя грамадскі парадак").
Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што па стане на 6 кастрычніка вядома пра 111 фігурантаў, якія праходзяць па гэтых артыкулах.
Тысячы беларусаў у міліцыі і судах прайшлі справы і атрымалі штрафы ды арышты, - гаворыць правабаронца Беларускага Хельсінскага камітэту і прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па правах чалавека Гары Паганяйла.
- Ужо больш за 73 грамадзян, прысуджаных па крымінальных справах, прызнаныя палітвязнямі. Гэта значыць, што ў адносінах да іх прымяняюцца рэпрэсіі з парушэннем законаў. Наагул у цэлым каля 300 чалавек знаходзіцца пад следствам крымінальнай справы па разрародных абвінавачаннях у правапарушэннях з прымяненнен гвалту і без гвалту.
Каля 140 чалавек з спісу "Вясны" зараз знаходзяцца ў месцах зняволення (дакладны лік дагэтуль невядомы).
Акрамя таго, сілавікамі былі забітыя не менш 8 чалавек, а колькасць збітых і пакалечаных не паддаецца падліку.
Пад зваротам і патрабаваннем вызвалення усіх затрыманыч па палітычных матывах падпісаліся:
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
РГА "Прававая ініцыятыва”
Беларускі Дакументацыйны цэнтр
Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”
Беларускі ПЭН-цэнтр
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Простае таварыства "Ініцыятыва FORB"
Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, пратэсты не заціхаюць. Беларусы працягваюць упарта і настойліва патрабаваць пераменаў і вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, а таксама расследавання фактаў катаванняў і забойстваў.
яс