Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Суд над Tut.bу прыпынілі да 26 кастрычніка

08.10.2020 14:07
Партал падаў заяву аб прызнанні несапраўднымі 3 з 4 папярэджанняў Міністэрства інфармацыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарbaj.by

Tut.by падаў заяву ў Вярхоўны суд аб прызнанні несапраўднымі трох з чатырох пісьмовых папярэджанняў ад Мінінфарма. Менавіта гэтыя папярэджанні, на думку ведамства, могуць стаць падставай для пазбаўлення парталу статусу СМІ.

Вярхоўны суд заяву прыняў і разгледзіць яе 26 кастрычніка. Паседжанне доўжылася 15 хвілінаў, пастанову прыняў суддзя Іван Майсейчык. У звязку з гэтым у Эканамічным судзе сёння прыпыніць разгляд справы аб пазбаўленні TUT.BY статусу СМІ.

Tut.by пакуль працягвае як інтэрнэт-рэсурс, гэта значыць не як афіцыйна прызнаны ўладамі СМІ з правам прысутнічаць на акцыях пратэсту.

юл