У спісе еўрапейскіх палітыкаў, з якімі Святлана Ціханоўскі правяла сустрэчы, – новае імя: Зузана Чапутова, прэзідэнт Славакіі.
Сёння лідарка беларускай апазіцыі наведала Славакію. Яны сустрэлася са славацкім міністрам замежных спраў, прэзідэнтам краіны Зузанай Чапутавай. Размова працягвалася ішла каля 30 хвілінаў і тычылася ўрэгулявання палітычнага крызісу ў Беларусі, кажа прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна.
- Кожны раз, усе размовы, усё пра што кажа Святлана з замежнымі афіцыйнымі асобамі, – гэта Беларусь, сітуацыя ў краіне, пытанне як вырашыць унутраны палітычны крызіс. Ён абумоўлены толькі адным – Лукашэнка, які прайграў ды не сыходзіць і не аддае ўладу. Народ патрабуе, каб ён сышоў. Гэта крызіс беларусы павінны вырашыць самі, праз перамовы. Таму працягваюцца мірныя дэманстрацыі. Ад замежных лідараў мы хацелі б дапамогі, каб перамовы пачаліся.
Святлана Ціханоўская расказала пра сітуацыю з палітвязнямі, неабходнасць падтрымліваць студэнцкія і гуманітарныя праекты, дапамагаць параненым. Пазней лідар апазіцыі накіравалася ў Вену, дзе яна сустрэлася з прадстаўнікамі ўраду Аўстрыі. Адтуль яна вернецца ў Вільню.
юл