Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Створаны Беларускі фонд культурнай салідарнасці

09.10.2020 14:38
Ён паўстаў як адказ на палітычны крызіс у краіне.
.
.старонка фонду

Пачаў сваю працу Беларускі фонд культурнай салідарнасці. Ён паўстаў як адказ на палітычны крызіс у краіне, паведамляе "Наша Ніва".

Творцаў, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, звальняюць з працы, арыштоўваюць, зрываюць выступы і аказваюць псіхалагічны ціск. Гэты факт абурае культурную супольнасць. Больш за 1200 дзеячаў культуры і мастацтва падпісалі адкрыты ліст да ўладаў з патрабаваннем прызнаць прэзідэнцкія выбары несапраўднымі і спыніць гвалт сілавых структур. Каб падтрымаць прадстаўнікоў беларускай культурнай супольнасці, быў створаны Беларускі фонд культурнай салідарнасці.

Галоўная мэта фонду – юрыдычна, матэрыяльна і псіхалагічна дапамагчы прадстаўнікам культурнай супольнасці Беларусі. Тым, хто былі/будуць звольненыя альбо сышлі на знак пратэсту ці аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Другі кірунак дзейнасці фонду – спрыянне вольнаму крэатыву праз падтрымку ідэяў. Перавага будзе аддавацца хуткім у плане рэалізацыі праектам (вулічныя графіці, творчы перформанс, відэа-арт ды іншае).

Фонд узначалілі Cяргей Будкін, культурны менеджар і прадзюсар, і Марына Шукюрава (Руся), спявачка ды актывістка.

Беларускі фонд культурнай салідарнасці з’яўляецца адгалінаваннем фонда BY_SOL. Яго дзейнасць таксама падтрымліваюць прадстаўнікі беларускай дыяспары і бізнэс-колаў.

Медыйнай пляцоўкай Беларускага фонду культурнай салідарнасці будзе адноўлены TuzinFM – інфармацыйны партал пра культурны супраціў і актуальную культуру.

ав