Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся ў СІЗА КДБ з палітвязнямі

10.10.2020 18:34
Член Каардынацыйнай рады Павел Латушка, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы, напісаў, што пачаць дыялог з палітвязнямі Лукашэнку прымусілі масавыя пратэсты.
Grafitti przedstawiające Aleksandra Łukaszenkę we francuskim muzeum sztuki współczesnej w Saint-Romain-au-Mont-dOr
Grafitti przedstawiające Aleksandra Łukaszenkę we francuskim muzeum sztuki współczesnej w Saint-Romain-au-Mont-d'OrWikipedia/thierry ehrmann

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся ў СІЗА КДБ з палітвязнямі. Чатыры з паловай гадзіны ён размаўляў з Віктарам Бабарыкам ды прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і Аб'яднанага штаба.

Тым часам член Каардынацыйнай рады Павел Латушка, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы, напісаў, што пачаць дыялог з палітвязнямі Лукашэнку прымусілі масавыя пратэсты.

«Сённяшняя сустрэча паказала: мы на правільным шляху. Лукашэнка быў вымушаны сесці за стол перамоваў з людзьмі, якіх сам жа пасадзіў за краты. У яго дзяржаве ўсё трашчыць па швах: эканоміка бурыцца, банкаўская сістэма таксама, развальваецца ваенная падтрымка, замежная палітыка пацярпела фіяска, наступіла поўная ізаляцыя», – напісаў Латушка.

вс