Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся ў СІЗА КДБ з палітвязнямі. Чатыры з паловай гадзіны ён размаўляў з Віктарам Бабарыкам ды прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і Аб'яднанага штаба.
Тым часам член Каардынацыйнай рады Павел Латушка, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы, напісаў, што пачаць дыялог з палітвязнямі Лукашэнку прымусілі масавыя пратэсты.
«Сённяшняя сустрэча паказала: мы на правільным шляху. Лукашэнка быў вымушаны сесці за стол перамоваў з людзьмі, якіх сам жа пасадзіў за краты. У яго дзяржаве ўсё трашчыць па швах: эканоміка бурыцца, банкаўская сістэма таксама, развальваецца ваенная падтрымка, замежная палітыка пацярпела фіяска, наступіла поўная ізаляцыя», – напісаў Латушка.
вс