У Беларусі 64 дзень запар працягваліся масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў гвалту з боку сілавікоў. Дзявятую нядзелю запар у гарадах Беларусі праходзілі мірныя маршы. Апошні атрымаў назву «Марш годнасці».
У беларускай сталіцы сілавыя структуры адразу пачалі дзейнічаць жорстка збіваючы пратэстоўцаў. У раёне «Стэлы Мінск – горад-герой» былі ўжытыя спецсродкі: пярцовы газ і светлшумавыя гранаты, вадамёт. АМАП і невядомыя ў масках разганялі натоўпы ў розных частках цэнтру Мінску. У раёне Юбілейнай Плошчы сфармавалася калона пратэстоўцаў. Пачаткова планавалася, што «Марш Годнасці» завершыцца каля СІЗА КДБ і СІЗА на Валадарскага. Аднак сілавікі жорстка і гвалтоўна разагналі мірных пратэстоўцаў.
Вядома, як мінімум пра дзясятак затрыманых журналістаў і некалькі дзясяткаў мірных пратэстоўцаў. У Мінску ўжо ёсць дадзеныя пра пацярпелых. «Маршы годнасці» праходзяць у Гомлі, Віцебску, Гродна, Жабінцы, Брэсце ды іншых мясцовасцях Беларусі. Брутальныя затрыманні праходзілі па ўсёй краіне.
эж