Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Масавыя затрыманні ў Беларусі

11.10.2020 22:12
Міліцыя гвалтам і масавымі затрыманнямі спрабавала разагнаць нядзельны «Марш годнасці», які прайшоў у Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Гэтым разам сілавікі не толькі ажыццяўлялі кропкавыя затрыманні дэманстрантаў у пунктах збору, але праводзілі разгоны і масавыя хапуны людзей.

Больш падрабязна з Мінска перадае карэспандэнт Польскага радыё Павал Бушко.

- Праваабарончы цэнтр «Вясне» у нядзелю гадзінамі актуалізаваў спіс затрыманых міліцыяй беларусаў. Увечары ў спісе было 262 прозвішча. Большасць затрыманых з Мінску, але арышты праводзіліся ў Гродне, Брэсце, Гомлі ды Віцебску. Затрыманні праводзіліся ўсю другою палову нядзелі. Атрады міліцыя з дручкамі ды шчытамі кідалі святлошумавыя гранаты, выкарыстоўвалі вадамёты, каб не даць людзям сабрацца ў цэнтры беларускай сталіцы.

Сотні дэманстрантаў былі затрыманыя па ўсёй краіне ў нядзелю 11 кастрычніка. У спісах Вясны  – 290 чалавек. Гэта далёка не канчатковая лічба.

юл