Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У нядзелю сілавікі масава затрымлівалі журналістаў

11.10.2020 22:03
Вядома пра затрыманне як мінімум 35 журналістаў беларускіх выданняў.
Ілюстрацыйны здымакEPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

На Пушкінскай затрымалі галоўнага рэдактара Нашай Нівы Ягора Марціновіча разам з фатографам Надзеяй Бужан. Міліцыя адмыслова палявала на журналістаў, распавядае Вольга Хвоін з Беларускай асацыяцыі журналістаў.

- Сёння быў загад – нейтралізаваць усіх журналістаў незалежна ад іх акрэдытацыі і наяўнасці пасведчанняў. Агулам па краіне затрымана каля трыццаці журналістаў. Інфармацыя працягвае паступаць. Гэта адбывалася ў Мінску ды абласных цэнтрах: у Гродна, Віцебску, Гомлі, Брэсце.

Улады мэтанакіравана перашкаджаюць працы журналістаў. Сілавікі хапалі карэспандэнтаў у выяўных камізэльках «Прэса» і задоўга да пачатку дэманстрацыі. У сваю чаргу беларускае грамадства крытычна рэагавала на зʼяўленне журналістаў дзяржаўнага Беларускага тэлебачання. Людзі іх праганялі.

Гэта плата за хлусню ды падман, які ліецца ад дзяржаўных прапагандыстаў, кажа Вольга Хвоін.

- Падобны выпадкаў ужо было шмат, калі грамадзяне былі моцна незадаволеныя, калі БТ-шнікі спрабавалі ў іх браць каментар. Гэта сведчыць пра тое, што гэтыя супрацоўнікі самі сябе даўно дыскрэдытавалі і выклікаюць толькі негатыўныя эмоцыі ў аўдыторыі. Трэба рабіць сваю працу сумленна і тады не будзе такіх выпадкаў.

Журналістам з лагатыпамі недзяржаўных медыяў людзі дзякуюць. Людзі робяць свае ацэнкі.

юл