Амаль 600 дэманстрантаў былі затрыманыя міліцыяй падчас учорашніх акцый пратэсту ў Мінску і іншых гарадах Беларусі. Цэнтр абароны правоў чалавека «Вясна» паведамляе пра 593 дакументальна зафіксаваных затрыманняў. Падчас пратэстаў беларускія міліцыянты збівалі ўдзельнікаў маршаў, ужывалі гранаты і вадамёты. Удзельнікі паведамляюць пра ўзмацненне жорсткасці беларускіх праваахоўных органаў.
Незалежная Беларуская асацыяцыя журналістаў паведамляе пра больш за 40 затрыманых журналістаў. Міліцыя паспрабавала перашкодзіць пратэстуючым прайсці ў самы цэнтр беларускай сталіцы.
Увечары мірныя акцыі пратэсту перанесліся ў іншыя раёны Мінска. Там таксама ўмяшалася міліцыя. Ёсць паведамленні аб выкарыстанні гумовых куляў.
З пачатку пратэстаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўжо правёў некалькі тысяч затрыманняў. У арыштах і турмах знаходзіцца каля ста чалавек, якія лічацца палітычнымі зняволенымі.
ав