Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўразвяз адзінагалосна ўвядзе санкцыі супраць Лукашэнкі

12.10.2020 15:56
Кіраўнік польскай дыпламатыі ўдакладніў, што санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі азначаюць чарговы крок па яго дэлегітымізацыі і непасрэднага прызнання яго віну ў тых злачынствах, які адбываюцца на вуліцах беларускіх гарадоў.
W protestach na białoruskiej prowincji bierze udział coraz mniej osób
W protestach na białoruskiej prowincji bierze udział coraz mniej osóbPAP/EPA/STR

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау. Кіраўнік польскай дыпламатыі ўдакладніў, што санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі азначаюць чарговы крок па яго дэлегітымізацыі і непасрэднага прызнання яго віну ў тых злачынствах, які адбываюцца на вуліцах беларускіх гарадоў:

-Яго прысутнасць у доўгім санкцыйным спісе адназначна пацвярджае яго асабістую віну за гвалт. Апроч гэтага ўнясенне Лукашэнкі ў санкцыйны спіс пацвярджае, што ён вінаваты ў правядзенні несумленных і несвабодных выбараў.

Цяпер эксперты зоймуцца пашырэннем спісу асоб, у дачыненні да якіх уводзяцца санкцыі. Гэта можа заняць некалькі тыдняў, перш чым санкцыі будуць канчаткова зацверджаны.

У цяперашні час 40 прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі занесены ў Чорны спіс, а самай высокапастаўленай службовай асобай у гэтым спісе з'яўляецца міністр унутраных спраў Беларусі.

IAR/эж