Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская правяла тэрміновую нараду з прадстаўнікамі апазіцыі

12.10.2020 18:57
На сустрэчы абмяркоўвалася каардынацыя работы фондаў дапамогі пацярпелым на пратэстах.
 , , 12  2020 .
Удзельнікі нарады, Вільня, 12 кастрычніка 2020 г.Фота: Тэлеграм-канал "Святлана Ціханоўская"

Штабы Ціханоўскай, Цапкалы, Бабарыкі, Каардынацыйная Рада і Фонд BySol правялі тэрміновую нараду. Пад старшынствам пераможцы прэзідэнцкіх выбараў Святланы Ціханоўскай удзельнікі сустрэчы ўзгаднілі фармат сумеснай працы па дасягненні ўсіх народных патрабаванняў:

1. Правесці новыя адкрытыя выбары.
2. Расследаваць злачынствы па фактах гвалту над мірнымі беларусамі.
3. Вызваліць палітычных зняволеных.

На сустрэчы абмяркоўвалася каардынацыя работы фондаў дапамогі пацярпелым на пратэстах, а таксама санкцыі для чыноўнікаў і сілавікоў, якія парушаюць закон, – і падтрымку тых, хто гатовы перайсці на бок народа.

эж