12 кастрычніка некалькі дзясяткаў бабуль і дзядуляў з плакатамі, кветкамі і песнямі прайшлі калонай ад плошчы Свабоды да будынку Віцебскага гарвыканкамам. Ля выканкаму пратэстоўцы запатрабавалі, каб з імі сустрэліся гарадскія ўлады. На сустрэчу выйшаў начальнік аддзелу Уладзімір Вараб'ёў.
Пенсіянеры высунулі яму патрабаванне пра правядзенне сустрэчы з уладамі гораду. Варабʼёў паабяцаў перадаць пытанні, якія хвалююць пенсіянераў кіраўніцтву гораду, аднак гэта не задаволіла пратэстоўцаў. Пасля кароткай гутаркі Варабʼёў запрасіў некалькіх актывістаў на чале з Таццянай Севярынец абмеркаваць дату і месца сустрэчы. Пасля дваццаці хвіліннай перамовы ўлады пагадзіліся правесці сустрэчу 14 кастрычніка.
Таццяна Севярынец пасля перамоў падкрэсліла: «Хай улады зладзяць нам сустрэчу. Ёсць актавая зала, якая пустуе, канферэнц-зала, каб з намі маглі паразмаўляць прадстаўнікі гарвыканкаму – нашыя слугі».
Святаслаў Бруйко