Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Віцебскія пенсіянеры выклікалі чыноўнікаў на «дыван»

13.10.2020 09:46
Пасля перамоў у гарвыканкаме пенсіянеры дамагліся правядзення сустрэчы з уладамі гораду.
   , 12  2020 .
Акцыя пенсіянераў у Віцебску, 12 кастрычнкіа 2020 г.Фота: С. Бруйко

12 кастрычніка некалькі дзясяткаў бабуль і дзядуляў з плакатамі, кветкамі і песнямі прайшлі калонай ад плошчы Свабоды да будынку Віцебскага гарвыканкамам. Ля выканкаму пратэстоўцы запатрабавалі, каб з імі сустрэліся гарадскія ўлады. На сустрэчу выйшаў начальнік аддзелу Уладзімір Вараб'ёў.

Пенсіянеры высунулі яму патрабаванне пра правядзенне сустрэчы з уладамі гораду. Варабʼёў паабяцаў перадаць пытанні, якія хвалююць пенсіянераў кіраўніцтву гораду, аднак гэта не задаволіла пратэстоўцаў. Пасля кароткай гутаркі Варабʼёў запрасіў некалькіх актывістаў на чале з Таццянай Севярынец абмеркаваць дату і месца сустрэчы. Пасля дваццаці хвіліннай перамовы ўлады пагадзіліся правесці сустрэчу 14 кастрычніка.

Таццяна Севярынец пасля перамоў падкрэсліла: «Хай улады зладзяць нам сустрэчу. Ёсць актавая зала, якая пустуе, канферэнц-зала, каб з намі маглі паразмаўляць прадстаўнікі гарвыканкаму – нашыя слугі».

Святаслаў Бруйко