Падобна на тое, што пратэсты ў Беларусі пераходзяць у рашучую стадыю: Святлана Ціханоўская выставіла Лукашэнку ультматум: сысці уягам трынаццаці дзён. Як гэта выглядае з Мінску, перадае наш карэспандэнт.
Святлана Ціханоўская паведаміла, што да 25 кастрычніка Лукашэнка павінен выканаць тры патрабаванні:
- аб’явіць аб сваім сыходзе
- поўнасцю спыніць гвалт на вуліцах
- усе палітзняволеныя павінны быць выпушчаныя на свабоду.
З Мінску гэты крок выглядае абсалютна лагічным: сапраўды, праз два месяцы пратэстаў і дэманстравання лідарамі пратэстаў гатоўнасці да дыялогу ніякага дыялогу няма. Пасля недарэчнай сустрэчы з палітвязнямі ў турме КДБ Лукашэнка не прыдумаў нічога лепшага, як пачаць яшчэ больш жорстка разганяць пратэстуючых у Мінску і па ўсё Беларусі. Зноў выбухі, зноў выстралы, зноў кроў, затрыманы больш за 700 чалавек толькі ў нядзелю. У панядзелак АМАП і іншыя сілавікі жорстка разагналі марш пенсіянераў, падняўшы руку і зброю супраць пажылых людзей. Гэта выглядае як тое, што рэжым перайшоў чырвоную рысу.
Таму народны ўльтыматум і пагроза ўсеагульнай забастоўкі – гэта вельмі сур’ёзна. А пакуль пратэсты працягваюцца па ўсёй краіне.
Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё Анатоль Шырвель, Мінск