Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Павел Латушка выступіў са зваротам да следчых і пракурораў

14.10.2020 06:51
"Толькі ў вашых руках сіла спыніць гэтае прававое бязмежжа!"
Павел Латушкаhttps://www.youtube.com/watch?v=faP1_6aGxHE&feature=youtu.be

Усе парушальнікі закона - адкажуць па законе, - папярэджвае член Прэзідыума Каардынацыйнага савета. 

Павел Латушка падкрэслівае, што рэжым усё яшчэ спрабуе пераканаць, што супраць яго выходзяць толькі маргіналы. Але калі на пратэсты выйшлі пенсіянеры, паказалі, што ўсё беларускае грамадства – ад студэнтаў да пенсіянераў – аб'яднана агульнай мэтай: барацьбой за свабоду і справядлівасць.

-Хаця б і пяцёх сярод вас, двое, трое, адзін палажыў на стол старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь генералу Івану Наскевічу заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы (супраць супрацоўнікаў праваахоўных органаў- рэд). Няўжо вы не разумееце, куды коціцца нашая краіна? Не ўзбуджаюцца крымінальныя справы па фактах забойстваў, насілля, выкарыстання зброі, разгоны мірных дэманстрантаў, катаванняў у следчых ізалятарах. Толькі ў вашых руках сіла спыніць гэтае прававое бязмежжа!

Латушка ў сваім тэлеграм -канале заявіў, што міжнародныя юрыдычныя кампаніі задзейнічаны ў прыцягненне да крымінальнай адказнасці вінаватых  у жорсткіх рэпрэсіях у Беларусі.

яс