Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жорсткія дзеянні сілавікоў у нядзелю і панядзелак справакавалі яшчэ больш рашучыя дзеянні пратэстуючых у аўторак

14.10.2020 07:25
Агульная карціна ў Мінску і іншых вялікіх гарадах Беларусі цяпер вельмі нагадвае тое, што мы бачылі ў першыя дні жніўня.
Чарга да крамы збітага Максіма Харошынаhttps://t.me/nashaniva/18408

Вялізная чарга пакупнікоў не расходзіцца ля крамы «Першая кветкавая», гаспадара якой, Максіма Харошына, днём затрымалі і жорстка збілі. Бо ён раздаваў кветкі пратэстуючым.

Агульная карціна ў Мінску і іншых вялікіх гарадах Беларусі цяпер вельмі нагадвае тое, што мы бачылі ў першыя дні жніўня.

Ланцугі салідарнасці зноў стаяць на Каменнай Горцы, у Малінаўцы, у Серабранцы, ля БДУ, ля Акадэміі Навук, у Зялёным Лузе і ва Уруччы, у Шабанах і ля метро Аўтазаводская, у Сухараве і Пушкінскай, у Брылевічах.

Але ёсць і адрозненне, цяпер сілавікі ўжо не саромеючыся б’юць не толькі мужчын, але і жанчын, дзяцей і нават пенсіянераў. Не могуць выдумаць нічога іншага, самі баяцца і спрабуюць запужаць іншых.

А пратэст супрацьстаіць крэатывам, цярпеннем і ўпэўненасцю, што перамога будзе. Тым часам, з пачатку жніўня былі затрыманыя больш за 14 тысяч чалавек.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Анатоль Шырвель, Мінск.