Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка: Галоўная прычына цяперашняй сітуацыі ў Беларусі – «знешні націск і ўплыў»

15.10.2020 12:22
Лукашэнка паскардзіўся генсеку АДКБ на заходніх партнёраў
Пенсіянеры вырашылі кожны панядзелак выходзіць на мірныя пратэсты PAP/EPA/STR

Галоўная прычына цяперашняй сітуацыі ў Беларусі – «знешні націск і ўплыў», заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Станіславам Засем, пішуць naviny.by.

«На жаль, заходнія нашы, як прынята казаць мякка «партнёры», ужо занадта актывізаваліся – перабралі ў дачыненні да Беларусі, – цытуе Лукашэнку телеграм-канал «Пул Першага». – Сказаць шчыра, мы асабліва не напружваемся ў гэтым плане, як гэта падаецца ў СМІ. Хоць прыемнага тут мала. Ціхая спакойная краіна, а ў Мінску мы ніяк не можам галаву ў рукі ўзяць і падумаць, як жыць далей. Але мы з гэтым справімся абавязкова».

«Мы паглядзелі заходні наш рэгіён, прыгледзеліся, прыстраляліся, па-вайсковаму кажучы. Напэўна гэта ўсё ж такі крыху абразуміла там, за межамі краіны, што мы маем добры кулак і можам вельмі сур'ёзна адказаць», – заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што цяперашняя сітуацыя ў краіне прагназавалася. «Тут шмат хто кажа, што прэзідэнт атрымліваў інфармацыю, аналізаваў, ведаў гэта. Ды не было ніякай інфармацыі пра тое, што будзе пасля выбараў у нас і ў свеце наагул. Але прагноз мой апынуўся на 100% дакладным: і па пандэміі, і па сітуацыі, якая складаецца. І не складана было гэты ўсё спрагназаваць, не маючы нейкай аператыўнай інфармацыі», – адзначыў Лукашэнка.

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што ўнутраная сітуацыя «не проста ўскладнена». «Галоўная прычына сітуацыі ўнутры – абсалютна знешнія прычыны. Не было б знешняга ціску і ўплыву, ніколі б гэтага ў Беларусі не было. Хоць мы перажывалі ўсякае. У нас пасля чарговых выбараў заўсёды то машыны палілі, то з заточкамі бегалі, то Дом урада штурмавалі. Але тады ўплыў звонку быў мінімальным, а цяпер яны закусілі цуглі прыстойна. Але справімся. Я думаю, беларусы – людзі разумныя, разбяруцца», – сказаў Лукашэнка.

ав