Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Алену Леўчанку дадаткова пакаралі штрафам Br 810

15.10.2020 15:11
Яе зноў абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, гэтым разам 20 верасня.
Алена Леўчанкафота з парталу tut.by

15 кастрычніка адбыўся суд над баскетбалісткаю Аленаю Леўчанкай, якая мелася выйсці на волю ранкам гэтага дня пасля адбывання 15 содняў. Ёй працягнулі арышт яшчэ на 72 гадзіны. Далі штраф Br 810.

«Іншы эпізод» у судзе Ленінскага раёну Менску разглядалі 2,5 гадзіны. Яе зноў абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, гэтым разам 20 верасня.

Алена мелася выйсці на волю раніцай. Сустракаць яе прыехалі заўзятары і калегі са свету спорту: Андрэя Краўчанка, Сцяпан Папоў, Ягор Мешчаракоў, Васіль Хамутоўскі, Святлана Кудзеліч, Іван Ганін, Канстанцін Якаўлеў і Надзея Астапчук.

Алену Леўчанку раней судзілі паводле двух артыкулаў: 23.34 «Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў» і 23.4 «Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Зорка беларускага баскетболу ў новай палітычнай сітуацыі засталася на баку прыхільнікаў пераменаў і выступіла супраць гвалту і за паўторныя справядлівыя выбары. Леўчанка падтрымала новаўтвораны рух свабодных спартоўцаў, які заклікае быць сумленнымі і казаць адкрыта пра нязгоду са стаўленнем улады да беларусаў.

Да руху далучыліся 830 спартоўцаў і працаўнікоў галіны. Калі ў спартоўцаў са свабоднага аб’яднання пачаліся праблемы з уладамі, у Беларусі быў створаны Фонд спартовай салідарнасці.

ав/Белсат