Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Медыкі: Гэта не ўдзельнікі пратэстаў адказваюць за распаўсюд каранавіруса

16.10.2020 06:40
«Мы абураны чарговай порцыяй крывадушнасці ад Міністэрства аховы здароўя».
Каранавірус у свеце PAP/EPA/SASCHA STEINBACH

Медыкі запісалі відэазварот, у якім кажуць, што «чыноўнікі спрабуюць уздзейнічаць на мірна пратэстуючых грамадзян, пераконваючы, што менавіта яны з'яўляюцца прычынай росту захворвання на COVID-19». Аўтары роліку аднак лічаць, што на рост захворвання паўплываў пачатак навучальнага года ва ўмовах недастатковых супрацьэпідэмічных мер ва ўстановах адукацыі, а каранавірус распаўсюджваецца і ў невялікіх гарадах і вёсках, дзе няма вялікай колькасці людзей на пратэстах.

-Мы абураны чарговай порцыяй крывадушнасці ад Міністэрства аховы здароўя. Чыноўнікі намагаюцца ўздзейнічаць на мірных пратэстоўцаў, пераконваючы, што гэта яны распаўсюджваюць Covid-19. Захворванняў значна больш, чым паказвае афіцыйная статыстыка. Таксама ў вёсках і малых гарадах, дзе няма пратэстаў. Для кожнага ўрача відавочная прамая залежнасць росту захворванняў з пачаткам вучэбнага году. Тым больш выклікае абурэнне крывадушнасць, калі гаворачы пра пратэсты, як прычыну росту захворванняў, улады працягваюць добраахвотна-прымусова звазіць людзей з усёй краіны для сваіх ідэалагічных мерапрыемстваў.

Медыкі таксама кажуць, што іх пужаюць звальненнямі, адлічэннямі, штрафамі, арыштамі. Але самае подлае – гэта пагрозы забраць дзяцей. Пры гэтым яны адзначылі, што за апошнія 26 гадоў у іх выпрацаваўся імунітэт на гэтыя пагрозы.

ав