«Танцы на касцях» – так выступленні ансамбля «Харошкі» на сцэне Купалаўскага тэатра пракаментаваў былы дырэктар тэатру Павал Латушка.
Выходзіць з танцамі ў тэатры ў той момант, калі ў краіне сядзяць палітвязні, калі іх катуюць у турмах, калі звальняюць дзеячаў культуры, спорту, медыцыны толькі за грамадзянскую пазіцыю – гэта ладзіць танцы на касцях: напісаў у Тэлеграме Латушка:
-Я звяртаюся да ансамлю «Харошкі», да Гаявой Валянціны Іванаўны, народнай артысткі і мастацкага кіраўніка ансамбля, адмовіцца ад выступаў у закрытым Купалаўскім тэатры.
Заўсёды трэба памятаць, што ў жыцці не ўсё прадаецца і купляецца. Не трэба маладушнічаць і дэманстраваць псеўда-філантропію. Толькі адмова ад выступаў у доме купалаўцаў дазволіць ансамблю «Харошкі», як і любому іншаму калектыву, захаваць сваю прафесійную рэпутацыю і чалавечы твар.
Першымі, хто вернецца на сцэну Купалаўскага тэатра, павінны быць Купалаўцы.
Іначай, паводле былога дырэктара купалаўскага, гэта здрада культуры і пацярпеламу народу Беларусі, бо «Купалаўскі» – гэта не проста імя, гэта магутны сімвал нацыянальнай культуры, які аб'ядноўвае беларусаў.
ав