Яны выступілі супраць падману і жорсткасці, падкрэсліваючы, што абсалютная большасць супрацоўнікаў «Азота» прытрымліваюцца гэтай жа пазіцыі. Таксама яны запатрабавалі ў адміністрацыі прадпрыемства спыніць ціск на працоўны калектыў і спыніць звальненні. З-за гэтага «Азот» пазбаўляецца высокакваліфікаваных працаўнікоў. Многія разглядаюць варыянт працоўнай эміграцыі.
Супрацоўнікі «Азота» звярнулі ўвагу, што адказныя за гвалт супраць народа так і не панеслі пакарання, бандыцкія фарміравання не былі выведзены з гарадоў, а асноўныя правы грамадзян і працоўных працягваюць ушчамляць. Акрамя таго, азотаўцы выказалі сваю салідарнасць з працаўнікамі іншых прадпрыемстваў, з сем'ямі загінулых і зніклых без вестак людзей, а таксама з палітвязнямі.
«Мы хочам жыць у свабоднай і незалежнай Беларусі!».
ав/Nexta