Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь абвясціла Святлану Ціханоўскую ў міждзяржаўны вышук

16.10.2020 12:03
Заклікі да звяржэння палітычнай сістэмы ў Беларусі караюцца пазбаўленнем волі тэрмінам ад трох да пяці гадоў.
Swiatłana Cichanouska
Swiatłana CichanouskaShutterstock.com / Alexandros Michailidis

Беларусь абвясціла Святлану Ціханоўскую ў міждзяржаўны вышук па артыкуле пра заклік да звяржэння канстытуцыйнага ладу і дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы.

Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на МУС Расіі. Заклікі да звяржэння палітычнай сістэмы ў Беларусі караюцца пазбаўленнем волі тэрмінам ад трох да пяці гадоў.

Раней паведамлялася, што Ціханоўская значыцца ў базе дадзеных асоб, якія знаходзяцца ў вышуку ў Расіі. У Міністэрстве ўнутраных спраў Расіі патлумачылі, што ў Расіі супраць яе не ўзбуджана крымінальная справа, і яе пошукі вынікаюць з пагадненняў аб узаемнай дапамозе, заключаных Расіяй і Беларуссю.

Ціханоўская выехала ў Літву неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня, якія, паводле афіцыйных дадзеных, выйграў Аляксандр Лукашэнка. Кандыдатка ад апазіцыі атрымала быццам бы толькі 10 адсоткаў галасоў. Ціханоўская ды сотні тысяч беларускіх жыхароў не прызнаюць гэтых вынікаў.

ПР/нг